6 траўня 2024, панядзелак, 2:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Балконы будынку ў цэнтры Віцебску могуць абрынуцца ва ўсякі момант

6

Рамонт камунальнікі рабіць не хочуць.

Чытачка charter97.org Алена Рызо. Яе бацька-пенсіянер жыве ў доме па вуліцы Чарняхоўскага, 12 у Віцебску, спраўна плаціць за капітальны рамонт дома, а рамонту, як такога, усё няма і няма.

«Нашы цэнтральныя вуліцы выглядаюць даволі прывабна: уцепленыя, атынкаваныя і пафарбаваныя сцены дамоў. Прыгожыя шыльды. Але толькі фасады. А заходзіш у двары, схаваныя ад погляду з вуліцы, - і бачыш тое, што на фота: абшарпаныя сцены, напаўразбураныя балконы, на якія немагчыма ступіць без рызыкі развітацца з жыццём. У гэтым доме жыве мой бацька, яму 78 гадоў. У доме большасць людзей пенсійнага ўзросту. Вядома ж, бегаць у ЖЭК і выканкам у многіх няма сіл і здароўя. Вось і мірацца з такім становішчам спраў. Грошы на рамонт, у тым ліку капітальны, плацяць спраўна. Мой бацька пісаў у ЖЭК з нагоды балкона, у адказ: «чакайце» .... Колькі толькі чакаць - не сказалі. І чаго чакаць, таксама. Можа смерці? Яму ж ужо амаль 80... , - шкадуе яна.

Балконы в здании в центре Витебска могут рухнуть в любой момент
Балконы в здании в центре Витебска могут рухнуть в любой момент
Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках