6 траўня 2024, панядзелак, 5:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У выходныя будзе ветрана, чакаюцца завеі

У выходныя будзе ветрана, чакаюцца завеі

Сіноптыкі прагназуюць завеі на выходныя.

"У суботу чакаецца перасоўванне праз краіну атмасферных франтоў з Балтыйскага мора. Часам снег, мокры снег. Вецер заходні 5-10 м/с, удзень парывы да 14 м/с. Месцамі слабы галалёд. На асобных адцінках дарог галалёдзіца. Тэмпература ўночы - ад мінус 1 да мінус 7, удзень мінус 3 - плюс 2", - паведаміў агенцтву "Інтэрфакс-Захад" начальнік службы прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

Як адзначыў Рабаў, у нядзелю чакаецца пагаршэнне надвор'я. "Надвор'е пераважным чынам абумовіць тылавая частка цыклону з цэнтрам над паўночным захадам Еўрапейскай тэрыторыі Расеі і актыўныя атмасферныя франты, якія праходзяць праз нашую краіну. Яны і прынясуць нам часам снег, у асобных раёнах моцны снег", - прадоўжыў ён. Паводле слоў Рабава, найбольш інтэнсіўны снег чакаецца на паўночным усходзе Беларусі.

"У асобных раёнах узмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с, мяцеліца. Месцамі на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы мінімальная мінус 1-7, максімальная ўдзень ад мінус 4 да плюс 2", - дадаў сіноптык.

Ён таксама паведаміў, што ў панядзелак уначы яшчэ будзе ў асобных раёнах завіруха і ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. "Але ўдзень вецер пачне сціхаць, надвор'е нармалізуецца. На большай частцы тэрыторыі цягам дня будзе кароткачасовы снег, на дарогах месцамі галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ўночы ад мінус 5 да мінус 11, пры прасвятленнях да мінус 15, максімальная ўдзень 2-9 са знакам мінус", - падсумаваў Рабаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках