6 траўня 2024, панядзелак, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сустрэча Пуціна і Лукашэнкі: у чым інтрыга? (Відэа)

6

Саўка ды Грышка - музычныя героі Лявона Вольскага - абмяркоўваюць сустрэчу кіраўнікоў Беларусі і Расеі.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правядуць перамовы 8 лютага ў Сочах. Саўка і Грышка разважаюць пра інтрыгу сустрэчы і яе вынікі. Робяць яны гэта ў форме жартаўлівай песні, выкладзенай на сайце "Радыё Свабода".

Саўка

Лукашэнка устрэціцца з Пуціным!

Гаварыць інцярэсна так будзет ім.

Вып’юць чаю зь пячэнькай ці пудзінгам.

Лукашэнка устрэціцца з Пуціным.

Грышка

Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным.

Ну, а Пуцін — інтрыгу закруціць ён.

У братэрскай такой атмасфэры ён

Аднавіць паспрабуе імпэрыю.

Саўка

Лукашэнка устрэціцца з Пуціным!

Можэт, дажэ ані пацалуюцца,

А патом цемы ўсе ператруць яны.

Лукашэнка устрэціцца з Пуціным.

Грышка

Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным.

Гэта будзе цяпер ужо, ў студзені.

Пагавораць пра нафту таварышы,

Кожны дулю ў кішэні трымаючы.

Саўка

Лукашэнка устрэціцца з Пуціным!

Атнашэнья нямнога запутаны...

Дак распутаюцца ўскорэ пусьць яны!

Лукашэнка устрэціцца з Пуціным.

Грышка

Вось такія банальныя рэчы...

І што ж вынікам будзе сустрэчы

Аляксандра Рыгорыча Першага

І Ўладзіміра Краснае Сонейка?

Карацей, трэба ў крамы бегчы нам

І купляць «Соні» і «Панасонікі».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках