6 траўня 2024, панядзелак, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Samsung устанавіў рэкорд у колькасці сэлфі за дзень

1
Samsung устанавіў рэкорд у колькасці сэлфі за дзень

Кампанія Samsung Electronics трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса.

Samsung Electronics зрабіла спробу патрапіць у Кнігу рэкордаў Гінэса паводле колькасці сэлфі, зробленых смартфонамі за дзень, і паўднёвакарэйская карпарацыя гэта здолела, пішуць 3dnews.ru.

Кампанія Samsung запрасіла ўсіх ахвочых у Ёханэсбургу і Кейптаўне ўзяць удзел у акцыі, у рамках якой карыстальнікі мусілі зрабіць фатаграфічныя аўтапартрэты пры дапамозе Galaxy A5 і Galaxy A3. Гэтая акцыя была прымеркаваная да старту гэтых смартфонаў у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы.

За 24 гадзіны жыхары краіны, выкарыстоўваючы мадэлі з сэрыі Samsung Galaxy A, сфатаграфавалі сябе 12803 разы, што прыкладна на 3000 здымкаў больш у параўнанні з ранейшым рэкордам. Падчас акцыі вытворца раздаў блізу 100 паасобнікаў Galaxy A5 і Galaxy A3.

Нагадаем, гэтыя смартфоны з'яўляюцца самымі тонкімі ў асартымэнце Samsung: таўшчыня корпуса Galaxy A5 складае 6,7 мм, у Galaxy A3 - 6,9 мм. Кіраваныя чатырох'ядравым працэсарам Qualcomm Snapdragon 410 прылады абсталяваныя 5-мэгапіксэльнымі франтальнымі камерамі, з дапамогай якіх і быў устаноўлены новы рэкорд у колькасці аўтапартрэтаў за дзень.

Мадэль Galaxy A5 з'яўляецца больш прасунутай: у яе большы экран (5 цаляў супраць 4,5 у Galaxy A3), падвоены аб'ём аперацыйнай памяці (2 Гбайты супраць 1), асноўная камера з вялікім лікам мэгапіксэляў (13 супраць 8) і больш ёмістая батарэя (2300 супраць 1900 мА•г).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках