6 траўня 2024, панядзелак, 11:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеры з Расеі прадаюць доступ да сэрвераў Sony Pictures

3
Хакеры з Расеі прадаюць доступ да сэрвераў Sony Pictures

У Sony Pictures, магчыма, здарылася чарговая кіберкатастрофа.

Аб гэтым піша Томас Фокс-Брустар на старонках Forbes (пераклад - Инопресса.ру).

"Taia Global, амерыканскае ахоўнае прадпрыемства, якое спецыялізуецца на інтэрнэт-бяспецы, падало довады таго, што расейскія хакеры ўпотай выпампоўвалі інфармацыю з сеткі Sony цягам некалькіх месяцаў. Магчыма, менавіта яны адказныя за катастрафічныя атакі ў лістападзе, у якіх ЗША абвінавацілі Паўночную Карэю", - піша Фокс-Брустар.

Як вядомы хакер Яма Тоф распавёў Taia, расейскі хакер, які працаваў паводле "кантракту ФСБ", адказны за атаку, а цяпер ён гандлюе доступам да сеткі Sony. "Вось усё, што яны робяць: урываюцца ў сеткі і крадуць звесткі. Яны працуюць на некалькі кампаній адразу, з сеткі пры гэтым ніколі не сыходзяць. Гэта зеўра, якая ўвесь час расце", - кажа Джэфры Кар, кіраўнік Taia Global.

Як паказвае справаздача Taia, Sony можа быць узламаная адначасова некалькімі хакерамі. Прымаючы пад увагу бядотны стан яе сістэмы бяспекі, пацверджанае нядаўнімі выцекамі інфармацыі, няма нічога дзіўнага ў тым, што ў кампанію пранікла больш як адная група хакераў.

"Між тым фільм "Інтэрв'ю" выходзіць на экраны Вялікабрытаніі на гэтым тыдні. Sony спадзяецца, што паказы змогуць кампенсаваць 15 млн даляраў, выдаткаваныя на расследаванне і аднаўленчыя мерапрыемствы пасля лістападаўскіх нападаў" - падсумоўвае аўтар артыкула.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках