6 траўня 2024, панядзелак, 6:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Знішчальнікі NATO перахапілі расейскі вайсковы самалёт

13

Місія паветранай паліцыі NATO ў пятніцу ўзнялася на перахоп расейскага вайсковага самалёта над Балтыйскім морам.

Як паведамляе Еўрапейская Праўда, пра гэта заявілі Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі ў Twitter. "Знішчальнікі Typhoon паветранай паліцыі NATO 6 лютага ўзняліся на перахоп над Балтыйскім морам самалёта Іл-38, які належыць расейскім узброеным сілам", - гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, гэта ўжо другі інцыдэнт з расейскім вайсковым транспартам за дзень.

Так, узброеныя сілы Латвіі 6 лютага ў выключнай эканамічнай зоне Латвіі на адлегласці 10 марскіх міль ад тэрытарыяльных вод краіны зафіксавалі вайсковы карабель РФ класа Finik, а таксама падводную лодку.

Міністр абароны Латвіі Райманд Вэёніс адзначыў, што на працягу мінулага года расейскія вайсковыя самалёты перахаплялі больш за 200 разоў, што ў чатыры разы больш, чым у звычайныя гады.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках