6 траўня 2024, панядзелак, 9:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На этапе Кубка свету ў біятлоне беларусы занялі 11 месца

7
На этапе Кубка свету ў біятлоне беларусы занялі 11 месца

Каманда Беларусі заняла 11-е месца ў мяшанай эстафеце (2х6 км+2х7,5 км) на сёмым этапе Кубка свету ў біятлоне ў чэшскім Новэ-Месце.

Пра гэта паведамляе БелТА.

На першым 6-кіламэтровым этапе Надзея Скардзіна на двух агнявых межах дапусціла толькі адно пудла (0+1) і трэцяй перадала эстафету Дар'і Домрачавай, якая саступала 28,3 сэк чэшскім біятланісткам, што ішлі першымі. Лідэрка беларускай каманды пасля бездакорнай страляніны лежачы скараціла адставанне ад чэшскай каманды да 13,9 сэк, а на "стойцы" дапусціла два пудлы.

Свой этап Домрачава скончыла трэцяй, адправіўшы на дыстанцыю Юрыя Лядава. Падчас руху да першай страляніны са становішча лежачы ён ні ў чым не саступаў фаварытам з Чэхіі і Францыі, але на агнявой мяжы дапусціў 3 памылкі і пайшоў на сваё другое кола толькі чацвёртым.

Пры страляніне стоячы Юрый Лядаў зарабіў два штрафныя колы, што адразу выключыла беларусаў з ліку прэтэндэнтаў на высокія месцы. Свой этап Лядаў закончыў адзінаццатым, запусціўшы на заключны адцінак Уладзіміра Чапеліна з адставаннем ад лідэра амаль на 2,5 хв. У выніку ён чатыры раз паслаў кулі міма цэлі і закончыў дыстанцыю 11-м. Вынік беларускай каманды – 1 г 16 хв 17,2 сэк.

Пераможцам мяшанай эстафеты з вынікам 1 гадзіна 12 хв 49,2 сэк стала каманда Нарвэгіі, на другой пазіцыі фінішавала чэшская каманда (4,1 сэк), а замкнула тройку прызёраў каманда Украіны (1 хв 21,3 сэк).

У першай сённяшняй гонцы - супэрміксе, беларускія біятланісты Надзея Пісарава і Дзмітрый Дзюжаў фінішавалі сёмымі.

Заўтра ў Новэ-Месце адбудуцца спрынтэрскія гонкі ў жанчын і мужчын.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках