Філіп Брыдлаў: План Пуціна цалкам непрымальны
4- 7.02.2015, 15:17
- 25,194
Прапановы прэзідэнта Расеі ва ўрэгуляванні канфлікту ў Данбасе непрымальныя.
Пра гэта заявіў галоўнакамандуючы групоўкай войскаў NATO ў Еўропе Філіп Брыдлаў.
Ён назваў прапановы Уладзіміра Пуціна ва ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне "цалкам непрымальнымі", паведамляе Reuters. Такое меркаванне амерыканскі генерал выказаў падчас выступу на прэс-канферэнцыі на канферэнцыі бяспекі ў Мюнхене, піша "Карэспандэнт".
Таксама Філіп Брыдлаў заявіў, што ЗША не выключаюць паставак зброі Украіне, аднак не будуць удзельнічаць у наземнай аперацыі ў зоне канфлікту. У цяперашні час у адміністрацыі прэзідэнта ЗША абдумваюць магчымасць пастаўкі ўкраінскім уладам смяротнай зброі.
Супраць паставак зброі Украіне выступаюць некаторыя еўрапейскія дзяржавы. Як паведамлялася раней, Нямеччына, Вугошчына і Францыя ўжо заявілі, што не будуць пастаўляць Украіне зброю. У Літве і Эстоніі наадварот заклікалі пачаць пастаўкі зброі Кіеву.
Нагадаем, пасля трохбаковых тэлефонных перамоваў паміж прэзідэнтамі Расеі, Францыі і канцлеркай ФРГ, Пуцін перадаў сваім суразмоўцам дакумент пад назвай "Комплекс мер рэалізацыі Менскага пратакола ад 2014/09/05 г. ва ўрэгуляванні канфлікту на Паўднёва-Усходзе Украіны". Гэты дакумент прадугледжвае наступныя раздзелы:
1. Неадкладныя меры.
2. Пашырэнне "Менскага фармату" і дэмілітарызацыя зоны канфлікту.
3. Муніцыпальныя выбары.
4. Канстытуцыйная рэформа.