26 красавiка 2024, Пятніца, 8:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горадні аўтамабіль упаў з 12-метровай вышыні на чыгунку

7

У пятніцу ў Горадні ў раёне шклозавода на чыгуначных шляхах выявілі Volvo S60, што ляжала на даху.

На месца тут жа былі выкліканыя ратавальнікі МНС, якія паставілі аўтамабіль на колы і прыбралі з чыгуначных шляхоў, каб не парушыўся графік руху цягнікоў, піша autogrodno.by.

У Vovlo S60 сур'ёзна парушаная геаметрыя кузава, выбітае шкло і пашкоджаныя элементы салона. Машына скацілася з адхону вышынёй больш за 12 метраў і некалькі разоў перакулілася.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках