28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генеральны сакратар NATO: Кожная краіна Альянсу сама разважыць, ці прадаваць зброю Украіне

4
Генеральны сакратар NATO: Кожная краіна Альянсу сама разважыць, ці прадаваць зброю Украіне

Енс Сталтэнбэрг ускладае вялікія надзеі на перамовы «нармандскай чацвёркі» ў Менску.

Пра гэта генеральны сакратар NATO заявіў 8 лютага ў нямецкім Наўэне, паведамляе «Украинская правда» са спасылкай на dpa.

«Я на 100% выступаю за гэтыя намаганні, накіраваныя на дасягненне спынення агню», - заявіў Енс Сталтэнбэрг.

Пры гэтым ён адзначыў, што дамоўленасці павінны быць дасягнутыя не толькі на паперы.

Са слоў генеральнага сакратара NATO, асноўная мэта ў тым, каб «дамагчыся перамір'я, а потым гэта перамір'е таксама паважаць». Столтэнбэрг рэзка раскрытыкаваў «агрэсіўную актыўнасць Расеі ва Украіне».

«Я цалкам падтрымліваю намаганні, каб спыніць працяг вайны», - сказаў Столтэнбэрг, падкрэсліўшы, што бліжэйшыя дні будуць вызначальнымі.

Падчас дыскусіі аб пастаўках узбраення ва Украіну Столтэнбэрг адзначыў, што кожная краіна сама павінна разважыць, ці адпраўляць зброю ў Кіеў.

«Кожная краіна Альянсу павінна самастойна з гэтым вызначыцца», - падкрэсліў Столтэнбэрг.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках