28 красавiка 2024, Нядзеля, 18:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы патлумачылі любоў котак да кардонных скрынак

5
Навукоўцы патлумачылі любоў котак да кардонных скрынак

Біёлагаў-біхевіарыстаў і ветэрынараў распыталі пра тое, чаму кошкі так любяць скрынкі.

Высветлілася, што любоў да кардонных скрынак тлумачыцца біялагічнымі патрэбамі і асаблівасцямі котак, піша utro.ru.

Адно з самых простых тлумачэнняў у тым, што скрынкі ўяўляюць сабой ідэальнае сховішча для драпежнікаў, які выйшаў на паляванне з засады. Акрамя таго, кошкі, што трапілі ў новую абстаноўку, адчуваюць меншы стрэс, калі ў іх ёсць зацішнае месца, якім звычайна і служыць скрынка.

Таксама скрынка можа ўяўляць сабой «зону бяспекі» для кошкі, так як у гэтай жывёлы не выпрацаваны механізм развязання канфліктаў. Як правіла, апынуўшыся ў стрэсавай сітуацыі, кошкі аддаюць перавагу ўцячы ад праблемы.

Нарэшце, прычынай любові котак да скрынак, асабліва да кардонных, могуць быць цеплаправодныя ўласцівасці кардона. Таму што кошкі заўсёды выбіраюць самыя цёплыя месцы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках