27 красавiка 2024, Субота, 20:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Авіяцыя РФ нанесла ўдар па ўкраінскіх пазіцыях пад Дэбальцавам?

20
Авіяцыя РФ нанесла ўдар па ўкраінскіх пазіцыях пад Дэбальцавам?

Два штурмавікі СУ-25 нанеслі ўдар па пазіцыях 40-га батальёна сіл антытэрарыстычнай аперацыі.

Украінскія вайскоўцы былі атакаваныя ў раёне Новагрыгор’еўкі. Пра гэта паведаміла крыніца сайта Цензор.нет.

«2 штурмавікі СУ-25 расейскіх ВПС 20 хвілін таму нанеслі авіяўдар па пазіцыях 40-га батальёна ў раёне Новагрыгор’еўкі пад Дэбальцавам», - гаворыцца ў паведамленні.

Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.

Баі за Дэбальцава пачаліся напрыканцы студзеня. Тэрарысты «ДНР» пры падтрымцы расейскіх войскаў спрабуюць атачыць украінскія войскі, засяроджаныя ў раёне населенага пункта.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках