28 красавiка 2024, Нядзеля, 16:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Элітны буцік швайцарскіх гадзіннікаў абрабавалі амаль на 5 мільярдаў рублёў

49
Элітны буцік швайцарскіх гадзіннікаў абрабавалі амаль на 5 мільярдаў рублёў

Сталі вядомыя падрабязнасці рабавання гадзіннікавага буціка ў Менску.

У рэдакцыю onliner.by чытач даслаў ліст пра суму шкоды і падазраваных у дзёрзкім рабаванні, якое адбылося ў мінулую пятніцу а 5-й раніцы. У Менску на вуліцы Камсамольскай, 12 у краме Time City невядомыя разбілі ўваходныя дзверы і вітрыны і выкралі амаль усе гадзіннікі, што знаходзіліся ўнутры. Супрацоўнікі, якія прыбылі на месца, заблакавалі памяшканне, але затрымаць злодзеяў не ўдалося. На якую суму і якая колькасць гадзіннікаў выкрадзеная, тады не ўдакладнялася, а сёння сталі вядомыя падрабязнасці.

У лісце нашага карыстальніка ўказанае наступнае:

«Адшукваюцца двое злачынцаў, якія 06.02.2015 года а 5 гадзіне 13 хвіліне з крамы Time City на вуліцы Камсамольская, 12 выкралі 48 наручных гадзіннікаў швайцарскага вырабу на агульную суму 4,885978 млрд беларускіх рублёў [больш за 300 тысяч даляраў - рэд.], якія належаць ІТУП «Фэргюсанэка-Бел».

Прыкметы злачынцаў:

1) Быў апрануты: цёмная тканкавая куртка да пояса, сінія джынсы, чорны абутак з белай падэшвай, маска, пальчаткі.

Пры сабе меў торбу ў клетку з перавагай чырвонага колеру.

2) Быў апрануты: цёмная тканкавая куртка да пояса з башлыком, сінія джынсы, шэра-чорныя красоўкі, маска, пальчаткі.

Пры сабе меў торбу ў клетку з перавагай чырвонага колеру.

Сёння супрацоўнікі крамы паведамілі, што ёсць відэа з камеры вонкавага назірання. Пасля ўзгаднення з міліцыяй яно будзе даступнае грамадскасці.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках