27 красавiка 2024, Субота, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шпіёнаманія ў Расеі: арыштаваны вайсковец Чарнаморскага флоту

15
Шпіёнаманія ў Расеі: арыштаваны вайсковец Чарнаморскага флоту

У дачыненні да службоўца Чарнаморскага флоту РФ Сяргея Мінакова распачатая крымінальная справа аб шпіянажы.

Яму выстаўленае афіцыйнае абвінавачванне, ён арыштаваны да 28 сакавіка.

Пра гэта паведаміла ў панядзелак «Інтэрфаксу» крыніца, знаёмая з сітуацыяй. Паводле інфармацыі суразмоўцы выдання, гаворка ідзе пра чальца экіпажа танкера «Койда» Сяргея Мінакова. Падазраваны быў дастаўлены ў Маскву. «У дачыненні да Мінакова распачатая крымінальная справа, яму выстаўленае афіцыйнае абвінавачванне ў шпіянажы», - сказала крыніца, са слоў якой абвінавачаны служыў у складзе Феадасійскага дывізіёна суднаў у Чорным моры.

На карысць якой дзяржавы, паводле версіі следства, шпігаваў абвінавачваны, пакуль не вядома. Прадстаўніца прэс-службы Ляфортаўскага суда Масквы пацвердзіла РБК факт арышту Мінакова. «31 студзеня 2015 года для Мінакова Сяргея Міхайлавіча абраная мера стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай на два месяцы, гэта значыць, да 28 сакавіка 2015», - сказала яна, адзначыўшы, што крымінальная справа была распачатая паводле арт.276 КК («Шпіянаж»). Матэрыял праходзіць пад грыфам «сакрэтна», дадала суразмоўца выдання. У выпадку прызнання вінаватым Мінакову пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 10 да 20 гадоў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках