28 красавiка 2024, Нядзеля, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Доктар Дрэ і Айс К'юбі з'явіліся ў трэйлеры фільма пра гурт NWA

Рэпэры Доктар Дрэ і Айс К'юбі з'явіліся ў першым афіцыйным трэйлеры фільма «Напрасцяк з Комптана».

Фільм распавядае пра гісторыю поспеху хіп-хоп гурта NWA, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на Digital Spy.

Дрэ і Айс К'юбі зняліся ў адмысловым інтра да трэйлера, у якім яны ездзяць па лос-анджэлескім раёне Комптан, дзе абодва выраслі ды пачалі запісваць музыку, і сустракаюць сучасных зорак, таксама тых, хто нарадзіўся ў Комптане: рэпераў Кендрыка Ламара і Гейма.

Рэжысёрам біяграфічнай стужкі выступіў Ф.Гары Грэй («Рабаванне па-італійску»). Доктара Дрэ ў фільме сыграў Маркус Календэр, а лідэра NWA Ізі-І - Джэйсан Кэмпбэл. Роля Айс К'юбі дасталася сыну самога рэпера О'Шы Джэксану. Элдыс Ходж і Ніл Браўн-малодшы выканалі ролі двух іншых чальцоў гурта - рэпера MC Ren і дыджэя DJ Yella адпаведна.

«Напрасцяк з Комптана» выйдзе ў амэрыканскі паказ 13 жніўня. У фільме таксама здымаліся Пол Джамаці, Аляксандра Шып і Кіт Стэнфілд.

Гурт NWA была заснаваны ў 1986 годзе і выдаў тры плацінавыя альбомы, пасля чаго раскідаўся ў 1991-м, калі калектыў праз канфлікт з Ізі-І пакінулі Доктар Дрэ і MC Ren. Айс К'юбі сышоў з NWA ў 1988-м пасля сваркі з астатнімі чальцамі гурта з нагоды аўтарскіх адлічэнняў.

Ізі-І пасля неаднаразова абражаў сваіх былых калег, найперш Айса К'юбі і Доктара Дрэ, у тэкстах сольных песень. У 1995 годзе рэпер, якога неаднаразова называлі хросным бацькам гангста-рэпу, сканаў ад СНІДу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках