4 траўня 2024, Субота, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія заблакавала куплю расейцамі нафтавых радовішчаў

1
Брытанія заблакавала куплю расейцамі нафтавых радовішчаў

Пастанова брытанскіх уладаў звязаная з бояззю таго, што на пакупнікоў у перспектыве будуць накладзеныя санкцыі.

Брытанскія ўлады заблакавалі ўгоду ў набыцці фондам LetterOne (кантралюецца расейскім бізнэсоўцам Міхаілам Фрыдманам) нафтагазавага падраздзялення нямецкай кампаніі RWE. Умовы ўгоды не задавальняюць урад. Пра гэта паведаміла міністэрства энэргетыкі і праблемаў змены клімату Злучанага Каралеўства, піша ТАСС.

З ягоных звестак, было разгледжанае "прапанаванае LetterOne набыццё 12 газавых і нафтавых радовішчаў у Паўночным моры, якія належаць RWE Dea". "Міністар энэргетыкі Эдвард Дэйві нясе адказнасць за забеспячэнне бесперабойнага і бяспечнага асваення нафтавых запасаў Вялікабрытаніі, - адзначылі ва ўстанове. - Улічваючы нарматыўныя акты, Дэйві выказаў заклапочанасць магчымым эфектам санкцый, якія ў будучыні могуць быць накладзеныя на LetterOne і адбіцца на далейшай эксплуатацыі гэтых 12 радовішчаў".

"Кампаніі падрыхтавалі прапанову, закліканую ліквідаваць падставы для гэтай боязі, - дадало міністэрства. - Пасля ўважлівага разгляду была прынятая пастанова, што прапановы недастатковыя". "Пры падпісанні ўгоды ў яе цяперашнім выглядзе ён (Дэйві) будзе патрабаваць ад кампаній арганізаваць продаж прыдатнай трэцяй старане".

Летась увесну прадстаўнікі LetterOne абвясцілі пра падрыхтоўку да набыцця за 5,1 млрд еўра кампаніі RWE Dea, якая займаецца здабычай нафты і газу на тэрыторыі 14-і краін свету. Урад Нямеччыны ў жніўні 2014 адобрыў угоду, аднак урад Вялікабрытаніі ў кастрычніку таго ж года заблакаваў яе на падставе неабходнасці растлумачыць магчымыя наступствы для яе антырасейскіх санкцый Захаду.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках