3 траўня 2024, Пятніца, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тарыфная стаўка першага разраду павышаная на 5%

5
Тарыфная стаўка першага разраду павышаная на 5%

Тарыфная стаўка першага разраду з 1 сакавіка павышаная да 292 тысяч рублёў - на 5,4% у параўнанні з лютым.

Рэспубліканскім органам дзяржкіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, кіраўнікам бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, трэба забяспечыць пераразлік заробкаў работнікаў у адпаведнасці з пастановай Савета міністраў і каэфіцыентамі Адзінай тарыфнай сеткі работнікаў Рэспублікі Беларусь з улікам карэктуючых каэфіцыентаў, піша БелаПАН.

Павышэнне тарыфнай стаўкі дазволіць павялічыць заробак работнікам бюджэтнай сферы, адзначаюць у прэс-службе ўрада.

Адначасова павялічацца сумы дзяржаўных стыпендый навучэнцам, даплат маладым спецыялістам, за вучоныя ступені, а таксама іншых выплат, якія залежаць ад тарыфнай стаўкі першага разраду.

Папярэдні раз тарыфная стаўка змянялася месяц таму. 1 лютага яна была павышаная на 2 тысячы рублёў (на 0,7%) і склала 277 000.

У 2014 годзе тарыфная стаўка першага разраду павышалася двойчы: 1 красавіка - да 262 тысяч рублёў і 1 траўня - да 275 тысяч.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках