3 траўня 2024, Пятніца, 22:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пачалася рэгістрацыя даменаў у зоне .бел

3
Пачалася рэгістрацыя даменаў у зоне .бел

У Беларусі з сакавіка стартуе рэгістрацыя даменаў у зоне .бел.

Адпаведная інфармацыя размешчаная на сайце дамен.бел, на якім змяшчаецца інфармацыя аб рэгістрацыі даменаў у беларускай кірылічнай зоне, паведамляе БелТА.

Працэс рэгістрацыі сайтаў будзе праходзіць паэтапна. Першым стартуе прыём заявак на прыярытэтную рэгістрацыю ад уладальнікаў гандлёвых марак і фірменных найменняў юрыдычных асоб. Этап будзе доўжыцца тры месяцы і пачнецца ўжо ў пачатку вясны. Пасля гэтага будзе праведзеная серыя дабрачынных аўкцыёнаў прэміум-даменаў .бел. Этап таксама будзе доўжыцца тры месяцы. Усе атрыманыя сродкі будуць накіраваныя ў дзіцячыя дамы пад канкрэтныя праекты.

Найбліжэйшымі днямі будуць апублікаваныя дакладныя даты правядзення этапаў, кошт даменаў .бел на этапах прыярытэтнай рэгістрацыі, парадак падачы заявак для ўладальнікаў гандлёвых марак і фірмовых юрыдычных асоб.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках