4 траўня 2024, Субота, 1:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз ледзяны дождж у ЗША адмененыя 1600 авіярэйсаў

Праз ледзяны дождж у ЗША адмененыя 1600 авіярэйсаў

Блізу тысячы авіярэйсаў былі адмененыя праз ледзяны дождж у Тэхасе, яшчэ блізу 600 рэйсаў - у Аклахоме.

Таксама авіяцыйныя ўлады ЗША прынялі пастанову закрыць неба над Аляскай, піша Lenta.ru.

Праз моцнае абледзяненне дарог у Тэхасе ў мінулыя дні адбылося мноства ДТЗ. У горадзе Меліса, размешчаным за 50 км на поўнач ад Даласа, на шашы сутыкнуліся амаль 40 аўтамабіляў. На шчасце, загінулых у выніку гэтай аварыі няма. Улады просяць людзей захоўваць асцярожнасць і на магчымасць ўстрымлівацца ад паездак на асабістым аўтатранспарце датуль, пакуль не растане лёд, паведамляе gordonua.com.

Праз вывяржэнне Камчацкага вулкана Шывелуч авіяцыйныя ўлады ЗША таксама прынялі пастанову закрыць неба над Аляскай. Як паведамляе CNN, цягам выходных былі адмененыя некалькі рэйсаў авіякампаніі Alaska Airlines з Анкарыджа.

«Мы адмянілі два пералёты паміж Анкарыджам і Бэтэлем, а таксама Анкарыджам і Намам», - распавяла прэс-сакратарка Alaska Airlines Хэлэй Кнігэ (Halley Knigge). Прадстаўнікі перавозчыка заяўляюць, што адновяць палёты, толькі калі будуць упэўненыя ў іх поўнай бяспецы.

У пятніцу, 27 лютага, Шывелуч выкінуў попел на вышыню больш за 9 кіламетраў. Як распавёў CNN навуковец з вулканічнай абсерваторыі на Алясцы Джэф Фрэймюлер (Jeff Freymueller), дзякуючы заходняму ветру да суботы воблака праляцела над Берынгавым морам і дасягнула Аляскі.

У пачатку мінулага месяца абваліліся на ЗША рэкордныя снегапады таксама ўнеслі істотныя карэктывы ў транспартнае злучэнне ўсходніх штатаў. 26 студзеня амерыканскія авіякампаніі адмянілі некалькі тысяч рэйсаў праз набліжэнне магутнай снежнай буры да паўночна ўсходняга ўзбярэжжа ЗША.

Фота: Telegraf-EPA

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках