3 траўня 2024, Пятніца, 22:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Безназоўныя» электронныя кашалькі ў Беларусі будуць заблакаваныя

8
«Безназоўныя» электронныя кашалькі ў Беларусі будуць заблакаваныя

У Беларусі з 1 сакавіка прыпыненыя аперацыі электронных кашалькоў, чые ўладальнікі не прайшлі працэдуру ідэнтыфікацыі.

У адпаведнасці з дэкрэтам №6 ад 28 снежня 2014 года "Аб неадкладных мерах у супрацьдзеянні незаконнаму абарачэнню наркотыкаў" уладальнікі электронных кашалькоў і кліенты, што зноў іх адкрываюць, падлягаюць абавязковай ідэнтыфікацыі. Тыя, хто не паспеў ідэнтыфікавацца да 1 сакавіка, могуць выканаць усе фармальнасці і пасля гэтай даты. Прайсці ідэнтыфікацыю можна ў аддзяленнях банкаў, якімі адкрыты электронны кашалёк, пасля чаго яго разблакуюць, піша БелТА.

У 2014 годзе ў Беларусі электронныя грошы ў абарачэнне выпускалі восем банкаў. У іх ліку Белгазпрамбанк (электронныя грошы сістэм EasyPay "Берліё", "МТС Грошы"). Акрамя таго, гэты банк сплачваў электронныя грошы нерэзідэнтаў сістэм "Расберліё-Карт", "Крысмар". З электроннымі грашыма працавалі Тэхнабанк (на тэхнічнай платформе сістэмы WebMoney Transfer), Парытэтбанк (iPay), ІнтэрПэйБанк (W1 Bel), Трастбанк (iPay), Прыорбанк (Belqi, "ОСМП", iPay).

Што тычыцца перадаплочаных картак, то іх эмісіяй займаліся Прыёрбанк, Белінвестбанк і Беларусбанк. У Прыёрбанку інфармуюць кліентаў, што 1 сакавіка ўсе перадаплочаныя падарункавыя карты будуць заблакаваныя. У банку абяцаюць дадаткова паведаміць аб далейшай працы з імі. У Белінвестбанку ананімныя падарункавыя карты заблакавалі яшчэ 27 лютага. Аднак тут пасля правядзення ідэнтыфікацыі трымальніка, карта будзе адмыкнутая. Беларусбанк прыпыніў продаж падарункавых картак у снежні 2014 года.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках