4 траўня 2024, Субота, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Хадановіч пераабраны старшынём беларускага ПЭН-цэнтра

Андрэй Хадановіч пераабраны старшынём беларускага ПЭН-цэнтра

Паэт і бард Андрэй Хадановіч аднагалосна абраны старшынём Беларускага ПЭН-цэнтра.

Гэта стала вядома паводле вынікаў справаздачна-выбарчага сходу пісьменніцкай арганізацыі, паведамляе «Радыё Свабода».

Для Андрэя Хадановіча гэта ўжо трэці тэрмін на чале аб'яднання прафесійных літаратараў, але калегі мяркуюць, што з пастаўленымі мэтамі ён паспяхова спраўляецца і тэхнічная кадравая замена не мае асаблівай патрэбы. Такім чынам, як мінімум да 2017 года ён застанецца на сваёй пасадзе.

Беларускі ПЭН-цэнтр - прадстаўніцтва Міжнароднага ПЭН-клуба, якое абараняе правы пісьменнікаў, удзельнічае ў сусветным літаратурным працэсе і спрыяе развіццю беларускай культуры. У розныя гады прэзідэнтамі нацыянальнага ПЭН-цэнтра былі Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў, Лявон Баршчэўскі, Уладзімір Някляеў, з 2009 года аб'яднаннем кіруе Андрэй Хадановіч. Сярод сябраў арганізацыі - такія выдатныя майстры слова як Уладзімір Арлоў, Алесь Разанаў і іншыя.

Фота: svaboda.org

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках