4 траўня 2024, Субота, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Газ, цяпло і электрычнасць падаражэлі

7
Газ, цяпло і электрычнасць падаражэлі

Сёння ў Беларусі павышаюцца тарыфы на святло, ацяпленне і газ.

Адпаведная пастанова была прынятая Саўмінам сёлета 27 лютага.

З 1 сакавіка 1Гкал ацяплення каштуе 96 424 рублі (было - 95 281 рубель). Газ пры адсутнасці лічыльнікаў у кватэры - 18 150 рублёў з аднаго чалавека (было 17 950 рублёў). Электрычнасць пры ўмове, што ў вас стаіць газавая пліта - 953,8 рубля за 1кВт (было 942,5 рубля), піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Журналісты падлічылі, наколькі гэта адаб'ецца на выдатках для канкрэтнай кватэры. Для падліку яны ўзялі сям'ю з трох чалавек, якія пражываюць у трохпакаёвай кватэры плошчай 48 м. кв. Адзіная ўмова: сям'я ўпісваецца ў нормы электрычнасці. А цяпла расходуе кожны месяц - блізу 0,6 Гкал.

Такім чынам, да 1 сакавіка сям'я за газ, святло і цяпло плаціла 252 393,6 рубля, а з 1 сакавіка будзе плаціць 255 374,4 рубля. Гэта значыць розніца пры ўмове, што сям'я ўкладаецца ў нормы, складзе 3 тысячы рублёў.

Апошні раз тарыфы на электрычнасць, газ і ацяпленне мяняліся 1 студзеня.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках