3 траўня 2024, Пятніца, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні два кіроўцы не падзялілі дарогу

3
У Гародні два кіроўцы не падзялілі дарогу

Каля вуліцы Славінскага ў Гародні два кіроўцы пасварыліся проста на дарозе, пасля чаго адзін выцяў другога па назе.

Мужчын могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці.

Кіроўцу «Ровэра» не спадабалася, як наперадзе яго загамаваў «Хундай». Ад абурэння ён і наважыў апярэдзіць яго справа - перасунуцца, каб выйсці пагаварыць. Здзяйсняючы манэўр, «Ровэр» зачапіў «Хундай». Паміж кіроўцамі ўзнік канфлікт. У выніку, паводле папярэдняй інфармацыі, адзін выцяў другога па назе.

Паводле факту праводзіцца праверка, растлумачылі «Вечернему Гродно» ў прэс-службе ДАІ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках