3 траўня 2024, Пятніца, 18:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўцы: Кошт нафты падае, а ў нас паліва даражэе. Як гэта?

19
Магілёўцы: Кошт нафты падае, а ў нас паліва даражэе. Як гэта?

Жыхары Магілёва распавялі, якую ацэнку паставілі б уладзе за яе эканамічную палітыку.

На пытанне БелаПАН, якую ацэнку вы паставілі б уладзе за яе эканамічную палітыку і чаму, адказвалі жыхары Магілёва.

"Двойку. Наша эканоміка стаіць на месцы, не прасоўваецца наперад. Калі б далі маладым людзям развівацца, то яны б пайшлі наперад, адрозна ад тых, хто пры ўладзе стаіць на месцы".

"Тры. Звальненні, падвышэнне коштаў. Мы павінны аддаваць усё больш і больш. Павышэння заробкаў ніякага. Калі засталося на тым жа ўзроўні, то гэта ўжо добра, гэта значыць, калі ня паменшылі".

"Нядобрую ацэнку. Калі растуць кошты і падаюць заробкі, то гэта нядобра. Вельмі цікавая ў нас палітыка: кошт нафты ва ўсім свеце падае, а ў нас паліва і змазка даражэюць. Як гэта так? Чагосьці не кажуць - гэта адно, а весці шчыры дыялог улады баяцца".

"Двойка. У нас палітыка эканамічна зводзіцца да таго, што было раней. Ад чаго адштурхоўваемся, да таго і прыходзім. З нішчымніцы пачынаем, з іхных слоў, усё ў нас добра, але потым да нішчымніцы прыходзім і вынікае, што ва ўсім вінаваты народ".

"Тройка - магло быць і горш. Заробкі падаюць. Некаторыя заводы стаяць. Але магло быць і горш".

"Хіба што тры. Сітуацыі ўлада не дае рады. У Расеі рубель упаў, і гэта адбілася як на Беларусі, так і на Украіне. Тэндэнцыю можна прасачыць як на курсе беларускага рубля, так і грыўні. Яны паказалі ў дачыненні да еўра і даляра спад аналагічны расейскаму рублю".

"Дзесьці на тройку. Як працуюць нашы прадпрыемствы, то прасветліны не відаць. Працуюць, а грошай няма. Заробкі зменшыліся".

"Балаў 6-7. Для пенсіянераў больш робіцца. Для простых жа працоўных месцы працоўныя скарачаюцца. Заробкі на часе не выплачваюцца. Пенсіянеры ацэнку і выцягваюць".

"Занадта шмат праблем. Пачынаючы з сітуацыі з заробкам і прадукцыі нашай, якой больш на складах. Тройка - гэта паводле дзесяцібальнай шкалы".

"Тройку я б паставіў. Якія кошты, які курс валюты, як працуюць заводы, у якім стане прыватны бізнэс. Прычына тут у няправільнай эканамічнай палітыцы".

"Тройка, таму што яшчэ жывем як-то. Не ўсё яшчэ страчана".

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках