2 траўня 2024, Чацвер, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве затрыманы ўкраінскі дэпутат Аляксей Ганчарэнка

12
У Маскве затрыманы ўкраінскі дэпутат Аляксей Ганчарэнка

На жалобным шэсці памяці Барыса Нямцова ў цэнтры Масквы затрыманы дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Аляксандр Ганчарэнка.

Падрабязнасцяў затрымання пакуль няма. Пра гэта паведаміў 5 канал.

Як піша «Інтэрфакс», у сталічнай управе МУС факт затрымання ўкраінскага парламэнтара пацвердзілі.

«Маскоўская паліцыя пацвярджае, што Ганчарэнка затрыманы. Ён будзе перададзены прадстаўнікам СКР для правядзення далейшых працэсуальных дзеянняў», - адзначылі ў сталічнай управе.

Пры гэтым там не назвалі прычын затрымання ўкраінскага дэпутата.

Між тым крыніца, знаёмая з сітуацыяй, паведаміла, што Ганчарэнка можа стаць фігурантам распачатай у РФ крымінальнай справы ў сувязі з падзеямі ў Адэсе 2 траўня 2014 года.

«Не выключана, што Ганчарэнка стане фігурантам гэтай крымінальнай справы», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Нагадаем, у Маскве сёння праходзіць узгодненае з уладамі жалобнае шэсце памяці забітага напярэдадні апазіцыйнага палітыка Барыса Нямцова.

Барыса Нямцова застрэлілі ў цэнтры Масквы позна ўвечары 27 лютага. Са слоў відавочцаў, у яго стрэлілі, сама менш, шэсць разоў. Палітык памёр на месцы.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках