3 траўня 2024, Пятніца, 21:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра пройдзе трэці матч сэрыі паміж «Дынамам» і «Ёкерытам»

2
Заўтра пройдзе трэці матч сэрыі паміж «Дынамам» і «Ёкерытам»

Матч пройдзе ў Менску.

Трэці і чацвёрты матчы чвэрцьфінальнай сэрыі плэй-оф Заходняй канферэнцыі КХЛ паміж менскім «Дынамам» і фінскім «Ёкерытам» пройдуць 2 і 3 сакавіка на «Мінск-Арэне».

Цяпер лік у сэрыі да чатырох перамог адной з каманд нічыйны - 1:1. Два першыя матчы прайшлі ў Хельсінкі, піша БелаПАН.

27 лютага «Дынама» атрымала перамогу ў овэртайме - 3:2, а на наступны дзень пацярпела паразу - 1:4 (0:0, 1:3, 0:1).

У другім матчы шайбы закінулі:

у «Дынама» - Нік Бэйлен (25.34, асістэнты - Шарль Лінгле, Раян Вэске);

у «Ёкерыта» - Стыў Мозэс (22.10, Пётр Коўкал, Атэ Охтамаа), Оскары Карпікары (26.41, Дэйн Тод, Лінус Умарк), Томі Хухтала (30.57), Томі Мякі (59.12, Петэры Віртанэн, у пустую браму).

Склад «Дынама»: Мільчакоў (акрамя 59.00 - 59.12); Гарошка - Крайчак, Калюжны - Шчыхура - Чычу; Шынкевіч - Бэйлен, Лінгле - Элісан - Вэске; Шварны - Лісавец, Мялешка - Кулакоў - Сцяпанаў; Мацярухін - Дрозд - Паўловіч; Казнадзей, Буйніцкі.

«Думаю, што мы гулялі лепш, чым учора», - заявіў галоўны трэнер менскага «Дынама» Любамір Покавіч пасля заканчэння другога матчу.

«Было некалькі добрых момантаў у першым перыядзе, але закінуць мы не здолелі. У другім перыядзе абедзве каманды забілі. Выпала сквітаць лік, але затым нам не пашанцавала: кідок ішоў міма брамы, аднак пасля рыкашэту ад аднаго з гульцоў шайба дасягнула цэлі, - адзначыў Покавіч, словы якога падае прэс-служба «Дынама». - Неймаверна, крыўдна і шкада, што ў плэй-оф здараюцца такія рэчы, як трэці гол у нашу браму. Пасля відавочнага фолу на нашым гульцы спаборнікі закінулі вельмі важную трэцюю шайбу. Вельмі крыўдна. Гэта быў непрыгожы момант».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках