4 траўня 2024, Субота, 0:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парэчанкаў пра скандал на «Беларусьфільме»: Гэта найнахабная хлусня

46
Парэчанкаў пра скандал на «Беларусьфільме»: Гэта найнахабная хлусня

Расейскі актор сцвярджае, што з ім не адмаўляліся працаваць на "Беларусьфільме".

- Гэта хамская, найнахабная хлусня. Камусьці хочацца за мой кошт стаць вядомым, а для гэтага ёсць розныя бессаромна хлуслівыя людзі. Уся прапаганда - гэта хлусня, надоечы ўкраінскія СМІ паведамілі, што мяне злавілі ў Дэбальцаве. Што толькі яны не вярзуць! - заявіў Міхаіл Парэчанкаў, словы якога цытуе "Корреспондент".

Актор таксама заявіў, што "неўзабаве прыедзе ў Менск і на месцы з усім разбярэцца".

- Цяпер усё нармальна ў мяне, працую. Затэлефанавалі сябры з Менска, абураныя нахабнай хлуснёй, я даўно ўжо не быў там, на жаль, спадзяюся, што неўзабаве прыеду і на месцы разбяруся з тым, што там адбываецца, - сказаў актор.

Нагадаем, стала вядома, што на "Беларусьфільме" адмовіліся працаваць з абвешчаным у вышук ва Украіне акторам. Касцюмеры, грымёры ды іншыя паклалі заяву на стол дырэктара "Беларусьфільма" аб адмове працы з Міхаілам Парэчанкавым, які знаходзіцца ў міжнародным вышуку. Калі ён прыехаў у Менск, яго нават не засялілі ў гатэль, як гэта было прапісана ў райдэры.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках