4 траўня 2024, Субота, 5:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ace of Base выдадуць альбом з невядомымі песнямі

2
Ace of Base выдадуць альбом з невядомымі песнямі

Швэдскі гурт Ace Of Base выдасць новы альбом з дзесяццю нявыдадзенымі песнямі, запісанымі ў перыяд з 1991 да 2005 года.

Рэліз дыска прызначаны на 6 сакавіка 2015-га. Гэта будзе першая за пяць гадоў вялікая работа калектыву пасля альбома The Golden Ratio, які выйшаў у 2010 годзе, піша Lenta.ru.

Новы дыск атрымаў назву Hidden Gems («Схаваная перліны»). Адзначаецца, што ён паступіць у продаж у адзін дзень ва ўсім свеце. Песні для альбома дабралі Юнас Бэргрэн і Ульф Экбэрг - адзіныя цяперашнія ўдзельнікі былога квартэта.

За сваю кар'еру Ace of Base, якія дэбютавалі ў 1993 годзе, выдалі восем студыйных альбомаў, наклады якіх разам з разнастайнымі складанкамі дасягнулі 50 мільёнаў паасобнікаў. Узроўнем продажу калектыў апярэджваюць толькі два швэдскія гурты: ABBA і Roxette. Самыя вядомыя песні Ace of Base - All That She Wants, Beautiful Life і Happy Nation - узнімаліся на першыя радкі сусветных чартаў. У 1995 годзе калектыў атрымаў дзве намінацыі на прэмію «Грэмі».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках