3 траўня 2024, Пятніца, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларусьфільм»: Канфлікту з Парэчанкавым не было

25
«Беларусьфільм»: Канфлікту з Парэчанкавым не было

Міхаіл Кацюшэнка, начальнік аддзела рэкламы «Беларусьфільма», зняпраўдзіў чуткі пра канфлікт паміж кінастудыяй і расейскім акторам.

Пра гэта піша «Наша нiва».

«Калі і здарылася тое, то паміж кліентамі, арандатарамі студыі. Сам «Беларусьфільм» ніякага дачынення да гэтага не мае. І ніякіх заяў нашы супрацоўнікі нікому не пісалі, хоць бы таму, што сама кінастудыя на сённяшні дзень нічога не здымае», - паведаміў Кацюшэнка.

Увечары 28 лютага на тэлеканале «Белсат» з'явілася інфармацыя пра канфлікт паміж кінастудыяй і расейскім акторам Міхаілам Парэчанкавым, які нібыта прыехаў здымацца ў ролі супрацоўніка НКВД, падзеі ў фільме адбываюцца ў 1943 годзе.

Са спасылкай на аднаго з супрацоўнікаў кінастудыі, які стаяў спінай да карэспандэнту «Белсата», паведамлялася, што касцюмеры, грымёры ды іншыя работнікі паклалі заявы на стол дырэктара «Беларусьфільма» аб адмове работы з акторам, бо той нібыта мог дрэнна паўплываць на рэпутацыю кампаніі.

Парэчанкаў "выславіўся" тым, што страляў з кулямёта па пазіцыях украінскіх вайскоўцаў у Данецкім аэрапорце 30 кастрычніка 2014 года, за гэта ён быў абвешчаны персонай нон-грата ва Украіне, СБУ абвясціла актора ў вышук, ва Украіне таксама скасаваныя паказы фільмаў з ім.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках