8 траўня 2024, Серада, 3:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама адмовіўся ад паставак зброі Украіне пасля размовы з Мэркель

21
Абама адмовіўся ад паставак зброі Украіне пасля размовы з Мэркель

Прэзідэнт ЗША адмовіўся ад пастаўкі смяротнага ўзбраення ўкраінскаму войску пасля сустрэчы з канцлеркай Нямеччыны 9 лютага.

Пра гэта ў інтэрв'ю агенцтву Associated Press распавёў нямецкі амбасадар у Вашынгтоне Петэр Віціх, паведамляе «Дождь». З ягоных слоў, Ангела Мэркель прывяла пераканаўчыя довады аб важнасці «прадаўжэння дыпламатычных і палітычных намаганняў» у развязванні ўзброенага канфлікту на Данбасе. Барак Абама з гэтымі довадамі пагадзіўся.

Петэр Вітэ адзначыў, што лідары ЗША і Нямеччыны ўпэўненыя, што Украіне пакуль не варта пастаўляць смяротнае ўзбраенне.

Пасля лютаўскай сустрэчы ў Белым доме Барак Абама заявіў прэсе, што падтрымлівае дыпламатычнае ўрэгуляванне сітуацыі на Данбасе, аднак «пакуль не прыняў канчатковай пастановы з нагоды паставак зброі Украіне». Пры гэтым амерыканскі прэзідэнт не выключыў такой магчымасці ў будучыні.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках