7 траўня 2024, aўторак, 23:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка аддала за «зняцце сурокаў» 150 мільёнаў

31
Мянчанка аддала за «зняцце сурокаў» 150 мільёнаў

Даверлівая мянчанка аддала за «зняцце сурокаў» грошы і каштоўнасці на Br150 млн.

Пра гэта БелТА паведаміла прэс-афіцэрка Фрунзенскага РУУС Вераніка Стрэльск.

У Фрунзенскае РУУС звярнулася мянчанка з заявай аб тым, што ў яе дачыненні ўчыненыя ашуканскія дзеянні. Страты былі ацэненыя Br150 млн. Пацярпелая распавяла, што на прыпынку грамадскага транспарту да яе падышла цыганка, якая, распавёўшы жанчыне аб паласе цяжкасцяў, праблем і няўдач, што пераследуюць яе, параіла тэрмінова зняць сурокі. Пасля дастаткова працяглай гутаркі і ўмелага псіхалагічнага ціску цыганка здолела канчаткова пераканаць сваю суразмоўніцу ў неабходнасці неадкладнай дапамогі, для чаго дамовіліся зноў сустрэцца праз дзве гадзіны. Для правядзення неабходных рытуальных дзеянняў трэба было прынесці з сабой грошы для аплаты паслугі, ваду і наяўныя дома каштоўнасці.

Сустрэча адбылася ў дамоўлены час. Рытуал у зняцці сурокаў вырашылі правесці ў бязлюдным месцы - на размешчаных недалёка Кальварыйскіх могілках. Там, пасля атрымання грошай і правядзення пэўных маніпуляцый, сурокі паспяхова былі «знятыя». Пасля гэтага цыганка патлумачыла, што абавязкова трэба ачысціць і каштоўнасці. Праўда, ювелірныя вырабы для гэтага на час трэба было забраць з сабой. Даслоўна на дзень. Дамовіліся сустрэцца на заўтра. На наступны дзень на сустрэчу ніхто не прыйшоў. На пакінуты нумар тэлефона таксама не адказвалі.

Нягледзячы на тое, што супрацоўнікі крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС асобу меркаванай махляркі ўстанавілі даволі хутка, затрымаць цыганку аператыўна не ўдалося. Грамадзянка суседняй краіны пусцілася наўцёкі, яе абвясцілі ў вышук, распавяла Вераніка Стрэльск. Затрымалі яе ў горадзе Бабруйску Магілёўскай вобласці, 34-гадовую раней судзімую за крадзяжы і махлярства падазраваную даставілі ў Менск.

«З улікам абставінаў таго, што адбылося ў супрацоўнікаў крымінальнага вышуку ёсць падставы меркаваць, што апісаная вышэй гісторыя можа быць не адзінай. Цыганка можа быць датычная да шэрагу іншых аналагічных або падобных схем падману. Прычым не толькі ў Менску, але і ў іншых гарадах краіны», - адзначыла прэс-афіцэр. У сувязі з гэтым у дзяжурную частку Фрунзенскага РУУС просяць звяртацца тых, хто мог пацярпець ад дзеянняў жанчыны.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках