8 траўня 2024, Серада, 6:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна будзе закупляць рэверсны газ па $245 за тысячу кубоў

7
Украіна будзе закупляць рэверсны газ па $245 за тысячу кубоў

Украіна цалкам дыверсіфікавала механізм паставак газу.

Кіеў значна знізіў сваю энэргетычную залежнасць ад Расеі, дзякуючы чаму сёлета будзе закупляць прыродны газ па $245 за 1 тыс куб м. Пра гэта сказаў прэзідэнт Пятро Парашэнка у інтэрв'ю Першаму нацыянальнаму тэлеканалу ў панядзелак, 9 сакавіка, паведамляе «Интерфакс-Украина».

«Мы перажылі зіму, мы закупілі ўсяго 2 млрд (куб м газу - рэд.), апошняя купля была ніжэй за 300 даляраў (за 1 тыс куб м - рэд.) І, урэшце, гэта прывяло да таго, што РФ вымушаная была зрабіць заяўку на павелічэнне на 68% аб'ёму прапампоўкі, што абваліла рынак газу. І сёння мы будзем купляць газ па 245 даляраў паводле рэверсу», - сказаў ён.

Са слоў прэзідэнта, Украіна цалкам дыверсіфікавалі механізм паставак блакітнага паліва. «Мы пра гэта казалі і марылі 23 гады. Мы, мая каманда гэта зрабіла», - сказаў Парашэнка.

Раней паведамлялася, што ў 2014 годзе Украіна зэканоміла 500 мільёнаў даляраў ЗША дзякуючы імпарту з Еўропы больш таннага прыроднага газу, чым у Расеі.

12 лютага Польшча аднавіла пастаўкі газу ва Украіну. Паводле інфармацыі польскага аператара, заяўка Украіны на 12 лютага складае блізу 109 тысяч кубаметраў газу.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках