2 траўня 2024, Чацвер, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бжэзінскі: Пуцін ведае, што Расея не гатовая нават да лакальнай вайны

5
Бжэзінскі: Пуцін ведае, што Расея не гатовая нават да лакальнай вайны

Прэзідэнт РФ разумее гэта, але звяртаецца да контрпрадуктыўнай дэманстрацыі свайго ядзернага патэнцыялу, не ўсведамляючы наступстваў.

У адміністрацыі ЗША пераважае пазіцыя, што надаванне смяротнай зброі Украіне можа ўзмацніць агрэсію Расеі, аднак Вашынгтон мог бы выкарыстаць гэты фактар на апярэджанне, стрымаўшы спробы Пуціна ісці далей. Такое меркаванне выказаў былы дарадца прэзідэнта ЗША, вядомы палітолаг Збігнеў Бжэзінскі.

«Мы павінны зрабіць гэта простым спосабам - папярэдзіць Маскву аб аднаўленні з яе боку баявых дзеянняў. Што, напрыклад, пры наступе на Марыупаль і іншыя важныя гарады, Злучаныя Штаты не будуць мець іншага выбару, як забяспечыць абарончым узбраеннем украінскія сілы для іх абароны», - цытуе "Укринформ" прафесара.

З ягоных слоў, гэта можна зрабіць, у тым ліку, з прыцягненнем саюзнікаў ЗША ў NATO, якія гатовыя гэта зрабіць.

Бжэзінскі адзначыў, што расейскае войска цяпер не гатовае да вядзення нават лакальнай вайны з Захадам, не кажучы ўжо пра буйнамаштабную. На ягоную думку, Пуцін таксама разумее гэта, але звяртаецца да контрпрадуктыўнай дэманстрацыі свайго ядзернага патэнцыялу, не ўсведамляючы наступстваў.

Акрамя таго, эксперт перакананы, што ў цяперашняй сітуацыі Захад павінен умацаваць санкцыі супраць расейскай эканомікі і прымяніць сектаральныя абмежаванні. Іншымі словамі, расейцы павінны атрымаць магутны сігнал ад ЗША і Еўропы. «Мы павінны сказаць расейцам: мы ведаем, што вы карыстаецеся сілай, і вы ведаеце, што мы не можам спыніць вас контрсілай, але мы значна падымаем кошт за гэта», - адзначыў Бжэзінскі.

Фота: PAP

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках