8 траўня 2024, Серада, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Brutto і «Серебряная свадьба» выступяць у Вільні

Беларусы могуць набыць на мерапрыемства квіткі з бясплатнай візавай падтрымкай.

1-2 траўня ў Вільні пройдзе новы беларускі музычны фестываль «Belarus Alternative 2015».

Хэдлайнерамі фестывалю будуць група Brutto і кабарэ-бэнд «Серебряная свадьба». Беларусы могуць набыць на мерапрыемства квіткі з бясплатнай візавай падтрымкай, паведамілі charter97.org арганізатары мерапрыемства.

«Альтэрнатыва робіць наша жыццё больш багатым і разнастайным, - адзначаюць арганізатары фестывалю. - Мы любім Менск, але добра, калі ёсць альтэрнатыва. Напрыклад, Вільня. Мы не любім саладжавую папсу, таму добра, што ёсць для яе альтэрнатыва - рок, электроніка і іншыя напрамкі. Наш фестываль для тых, каму таксама падабаюцца Вільня і альтэрнатыўная музыка».

Мерапрыемства складаецца з двух дастаткова розных па музыцы дзён. 1 траўня збяруцца на адной сцэне масцітыя рокеры: Сяргей Міхалок з новым праектам Brutto, Neuro Dubel, Pomidor/Off. 2 траўня гледачоў чакае больш моладзевы склад: кабарэ-бэнд «Серебряная свадьба», Super Besse, Pukstband.

Усе выступленні «Belarus Alternative 2015» пройдуць на віленскай Teatro Arena. Арганізатарам мерапрыемства з'яўляецца Юстас Мамантавас, родны брат вядомага літоўскага рок-музыканта Андруса Мамантаваса. З беларускага боку партнёрам выступае кампанія «Карта дарог».

Квіткі з правам на візавую падтрымку (аднаразовая віза без консульскага збору са спрошчаным наборам дакументаў) будуць прадавацца першапачаткова толькі ў офісе турыстычнай фірмы «краі свету» па адрасе: Менск, вул. Казлова, д.7, оф.12. Там жа будзе праводзіцца рэгістрацыя на падачу дакументаў у Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі (Менск) і Генеральным консульстве (Гародні). Акрамя гэтага квіткі (без візавай падтрымкі) можна будзе набыць у сістэме Ticketpro - як у Беларусі, так і ў Літве.

Пачатак продажаў квіткоў з візавай падтрымкай - у сераду 11 сакавіка а 9 раніцы. Першы дзень падачы ў пасольстве - 12 сакавіка. Кошт квіткоў: 400 тыс. руб. на адзін дзень, 700 тыс. руб. - на два дні. Плануецца аўтобусны тур Менск-Вільня-Менск. Інфалінія: (029) 636 56 16 і (029) 239 56 16. Дадатковая інфармацыя: www.cartadorog.by

Пачатак канцэртаў а 19.00. Дзверы адчыняюцца а 17.30.

Адрас пляцоўкі: Вільня, Olimpieciu gatve 3.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках