8 траўня 2024, Серада, 0:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканскі рыбак злавіў 270-кілаграмовую акулу

7

Рыбак са штата Фларыда Мэт Пэмбэртан злавіў акулу-мака, што важыла блізу 270 кілаграмаў.

Пра гэта паведамляе UPI. Адзначаецца, што рыба змагалася амаль паўтары гадзіны.

Пэмбэртан і ягоныя сябры рыбачылі з вудай на пляжы горада Панама-Сіці-Біч. У нейкі момант мужчына адчуў, што на кручок патрапіла нешта вялікае. Каб выцягнуць акулу з вады, Пэмбэртану давялося папрасіць дапамогі ў іншых рыбакоў, піша Lenta.ru.

Даўжыня рыбы - блізу трох метраў. Чаму яна падплыла так блізка да берага, невядома.

Пасля рыбалкі амерыканец апублікаваў на Фэйсбуку фатаграфіі ўлову. «Найбліжэйшым часам мы будзем смачна харчавацца», - напісаў ён у каментары.

Выданне адзначае, што сярэдняя даўжыня дарослых акул-мака складае 3,2 метра, маса - ад 60 да 135 кілаграмаў.

У верасні 2014 рыбак з Даніі злавіў у раёне Азорскіх выспаў блакітнага марліна вагой 488 кілаграмаў. Змагацца з рыбай давялося цягам трох гадзін.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках