7 траўня 2024, aўторак, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША знялі санкцыі з «Беларуснафты»

14
ЗША знялі санкцыі з «Беларуснафты»

Уведзеныя 4 гады таму санкцыі за супрацоўніцтва з Іранам скасаваныя.

Дзяржаўны дэпартамент ЗША прыняў пастанову спыніць дзеянне санкцый у дачыненні да прадпрыемства «Беларуснафта», накладзеныя на кампанію з 29 сакавіка 2011 года. У дяржаўным дэпартаменце пастанову патлумачылі тым, што прадпрыемства больш не займаецца дзейнасцю, якая падпадае пад санкцыі, і запэўніла, што не мае намеру займацца ёю і надалей, піша telegraf.by.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове дзярждэпартамента ад 4 сакавiка за подпісам памочніка дзяржсакратара ЗША у пытаннях эканомікі і бізнэсу Курта Тонга, якая была апублікаванае 9 сакавіка на партале прававой інфармацыі ўрада ЗША.

«У адпаведнасці з пунктам 9 (b) (1) o ISA Дзярждэп прыняў пастанову скасаваць санкцыі накладзеныя на «Беларуснафта», так як кампанія больш не замешаная ў дзейнасці, якая падпадае пад санкцыі адзначаныя ў пункце 5 (a) ISA, а таксама былі атрыманыя гарантыі , што не будзе замешаная ў будучыні. Такім чынам, санкцыі ў дачыненні да «Беларуснафты» больш не сапраўдныя», - гаворыцца ў афіцыйным дакуменце.

У 2011 годзе ўлады ЗША дадалі «Беларуснафту» ў спіс кампаній, якія парушаюць дзейныя супраць Ірана санкцыі. «Падчас дбайнай праверкі дзярждэпартаменту ўдалося знайсці пацверджанне інфармацыі, згодна з якой «Беларуснафта» ў 2007 годзе падпісала кантракт на 500 млн даляраў з кампаніяй NaftIran Intertrade, які тычыцца распрацоўкі нафтавага радовішча Джафеір у Іране», - адзначалася ў паведамленні Дзярждэпа.

У 2010 годзе ЗША ўвялі санкцыі і супраць Naftiran

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках