8 траўня 2024, Серада, 3:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыя Парашэнкі вернецца да ранейшай назвы «Салідарнасць»

Партыя Парашэнкі вернецца да ранейшай назвы «Салідарнасць»

У «Блоку Пятра Парашэнкі» хочуць адыходзіць ад прынцыпу фармавання партый з адным лідарам.

Лідар фракцыі партыі «Блок Пятра Парашэнкі» Юрый Луцэнка ўважае яе за «еўрапейска арыентаваную партыю», у сувязі з чым упэўнены, што трэба адыходзіць ад традыцыі фармавання партый з адным лідарам.

Пра гэта лідар прэзідэнцкай палітсілы заявіў падчас сустрэчы дэпутатаў «БПП» з дэлегацыяй Еўрапейскай народнай партыі раніцай у аўторак, 10 сакавіка, піша zn.ua.

«Мы будзем пераходзіць ад назвы «БПП» да «Салідарнасці», - сказаў Луцэнка, словы якога цытуе Twitter партыі.

На думку Луцэнкі, на мясцовых выбарах будзе прадоўжаная палітыка аб'яднання нацыянальных партый, таксама інтэграцыйныя працэсы чакаюцца і ў мясцовай палітыцы.

«На выбарах мясцовых кіраўнікоў мы гатовыя падтрымаць беспартыйных кандыдатаў», - паведаміў кіраўнік прэзідэнцкай партыі.

Не так даўно пра назву, як і само існаванне партыі Пятра Парашэнкі (якую ён узначальваў яшчэ з 2001 года) было мала каму вядома. Толькі пасля Еўрамайдану, калі Парашэнка балатаваўся ў прэзідэнты Украіны, ён заявіў пра «стварэнне сваёй палітсілы». Неўзабаве, ужо перад парламенцкімі выбарамі, летам 2014 партыя «Салідарнасць» была перайменаваная ў «Блок Пятра Парашэнкі» з заклікам да іншых палітсіл пра яднанне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках