8 траўня 2024, Серада, 1:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўніцтва менскай спартовай школы падазраюць у карупцыі

6
Кіраўніцтва менскай спартовай школы падазраюць у карупцыі

Следчы камітэт распачаў крымінальныя справы ў дачыненні да службовых асоб адной са спецыялізаваных спартовых школ сталіцы.

Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК Менску Аляксандр Герасімаў, дырэктар навучальнай установы, ягоны намеснік і галоўны бухгалтар падазраюцца ва ўчыненні карупцыйных злачынстваў (афармленні фіктыўных дакументаў і прысваенні бюджэтных сродкаў). Абвінавачаныя выкралі больш за 43 млн рублёў з бюджэту і выкарыстоўвалі іх са сваіх меркаванняў, у тым ліку, арганізавалі сабе навагодні банкет, піша БелаПАН.

Службовыя асобы школы хавалі свае злачынствы пад афармленнем фіктыўных дакументаў аб выдачы трэнерам-выкладчыкам гатоўкі грошай на харчаванне іх выхаванцаў падчас выязных спаборніцтваў.

Акрамя таго, імі была ўкладзеная дамова з прадпрыемствам грамадскага харчавання на арганізацыю харчавання дзяцей-спартоўцаў падчас трэніровачнага збору. За выдзеленыя бюджэтныя больш за 9 млн рублёў для супрацоўнікаў школы быў арганізаваны навагодні банкет.

За крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў асабліва буйным памеры службовым асобам выстаўленыя абвінавачванні ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч.4 арт.210. Таксама прэтэнзіі выстаўленыя за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі паводле ч.2 арт.424.

Дырэктар школы арыштаваны, ягоныя саўдзельніцы знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе і належных паводзінах.. Следчыя наклалі арышт на маёмасць абвінавачаных (лецішчы, зямельныя надзелы, грашовыя сродкі на рахунках у банкаўскіх установах) у суме каля 1,5 млрд рублёў.

Крымінальныя справы распачатыя на аснове праверкі, якую правялі супрацоўнікі ўправы дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Менскай вобласці і гораду Менску.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках