8 траўня 2024, Серада, 3:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Die Welt: Украіна - не апошняя старонка ў вайне Пуціна

4
Die Welt: Украіна - не апошняя старонка ў вайне Пуціна

Украіна стала нейкай тэставай лабараторыяй Пуціна, аднак на ёй ён можа не спыніцца.

Поспех у вайне ва Украіне можа заахвоціць расейскага прэзідэнта працягваць далей, але без перасячэння "крытычнага парога", піша нямецкае выданне Die Welt (пераклад - ZN.ua).

Два гады таму расейскія вайскоўцы распрацавалі канцэпцыю "нелінейнай вайны". Уладзімір Пуцін выкарыстоўвае таемныя аперацыі, кантралюе вайскоўцаў і прапаганду. А Украіна з'яўляецца тэставай лабараторыяй.

"Чаго ж хоча Пуцін? Відавочна, не трэцяй сусветнай вайны, як некаторыя мяркуюць. Ён хоча пазбегнуць яе і таму адмаўляецца ад ваенных інструментаў. Ідэя не новая: асіметрычныя войны старэйшыя, чым чалавечая памяць", - гаворыцца ў артыкуле.

Паняцце "маленькая вайна" пайшло з часоў напалеонаўскіх войнаў. Тэрор заўсёды быў прыладай слабых супраць моцных. Цяпер "маленькая вайна" з'явілася ў новым фармаце на фоне вынаходкі ядравай зброі.

Ядравыя звышдзяржавы сталі думаць над тым, як пазбегнуць вайны, ці ж магчымага абвастрэння канфрантацыі. Гэта ў сваю чаргу прывяло да стварэння Дамовы аб нераспаўсюдзе ядравай зброі. Пасля чаго з'явіліся "проксі-войны", якія існавалі ва ўсім свеце: ад В'етнама да Нікарагуа, адзначае выданне.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін пачаў ва Украіне гібрыдную тактычную ваенную гульню і ператварыў у стратэгічную сістэму. "Апетыт прыходзіць падчас ежы", а поспех можа заахвоціць Пуціна працягваць далей, але без перасячэння "крытычнага парога".

У яго можа нават узнікнуць спакуса праверыць, за кім апошняе слова, піша выданне.

Як адзначае выданне, у 21-м стагоддзі логіка і практыка вайны змяніліся: яна цяпер без пачатку і без канца. "Гвалт застаецца яе часткай, абапіраючыся на палітычную, эканамічную, інфармацыйную тэхналогіі і іншыя невайсковыя сродкі", - гаворыцца ў артыкуле.

Такім чынам, ваенная інтэрвенцыя здабыла маскіроўку. Для гэтых мэт выкарыстоўваецца пратэстны патэнцыял насельніцтва.

Крэмль выкарыстоўвае рускі нацыяналізм, спрабуючы сваёй ідэалогіяй кампенсаваць рэальнае становішча эканомікі ў краіне. "Сістэма Пуціна, раней выбудаваная на дабрабыце грамадства, цяпер мае патрэбу ў вобразе ворага, якім выступае Захад. Таму ступень напружання ў канфлікце - гэта частка новага ўраўнення. У гэтым сэнсе Украіна - гэта не пачатак, і не канец", - рэзюмуе аўтар.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках