8 траўня 2024, Серада, 5:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гаажскі трыбунал можа разгледзець пытанне Крыма

16
Гаажскі трыбунал можа разгледзець пытанне Крыма

З такой прапановай выступіў кіраўнік МЗС Гішпаніі.

Міжнародны трыбунал у Гаазе мог бы разгледзець "крымскае пытанне", заявіў кіраўнік МЗС Гішпаніі Хасэ Мануэль Гарсія-Маргальё на прэс-канферэнцыі пасля перамоваў з кіраўніком МЗС РФ Сяргеем Лаўровым, паведамляе "Інтэрфакс".

"Вядома, міжнародны трыбунал у Гаазе мог бы разгледзець гэтую справу. Але гэта не справа (Гішпаніі) - умешвацца ў такія спрэчкі. Я проста паўтару сваё жаданне: каб рознагалоссі паміж РФ і ЕЗ, чальцом якога з'яўляецца Гішпанія, разглядаліся ў рамках міжнароднага права", - сказаў міністр.

"Усё роўна, якая будзе абраная формула гэтымі бакамі. Трэба развязаць справу мірным шляхам і аднавіць стратэгічнае супрацоўніцтва паміж бакамі", - падкрэсліў ён.

Пры гэтым кіраўнік гішпанскай дыпламатыі падкрэсліў, што Мадрыд не прызнае анэксію Крыма Расеяй, якая адбылася ў сакавіку 2014 года.

"Мы не прызнаем анэксію Крыма Расеяй і "рэферэндумаў" у Крыме і ў Данбасе", - сказаў міністр замежных спраў Гішпаніі.

Нагадаем, Крым быў акупаваны расейскімі войскамі ў сакавіку 2014 года. Пасля правядзення незаконнага "рэфэрэндуму" Уладзімір Пуцін прыняў пастанову аб далучэнні паўвыспы да РФ.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках