8 траўня 2024, Серада, 5:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У беларускіх яйках - 50% імпарту

41

Эканамісты патлумачылі, з чаго складаецца вартасць беларускага яйка.

"Можна жартам сказаць, што айчыннага ў беларускім яйку толькі лішкі фекалій ад курыцы. Інкубатар - гэта энэрганосьбіты, і курыцу кормяць кормам, які заўсёды мае імпартныя складнікі. Прамежкавага імпарту ў яйку нямала. Вынікае, што беларускага ў беларускім яйку не вельмі шмат" , - кажуць на 1-й менскай птушкафабрыцы.

Спецыялісты расказалі, колькі павінен каштаваць дзесятак яек, паведамляе "Еўрарадыё".

"Электраэнэргія падаражэла, паліва, а нашыя яйкі не даражэлі, да снежня 3-4 месяцы! Дзесятак павінен каштаваць прыкладна даляр, каб мы ўваходзілі ў рэнтабельнасць хоць бы на 20%", распавялі яны.

Спецыялісты птушкафабрыкі кажуць, што ў Беларусі не стае інкубацыйных яек для курэй-нясушак. Яйкі і курэй-вытворцаў у Беларусь завозяць з Польшчы, Расеі, Нідэрландаў, нават Францыі.

Да прыкладу, за 2014 Беларусь закупілі 11727 куранят на 12,6 млн даляраў. І яшчэ 8,5 тысяч аплодненых яек на 2,7 млн даляраў. Куды беларускім курам да французскіх!

Эканамісты птушкафабрыкі тлумачаць, з чаго складаецца вартасць беларускага яйка: "65% сабекошту - гэта корм. Камбікорм, пераважна імпартны - 40%. У сабекошт уваходзяць транспартныя выдаткі, цяпло, святло, вада, ветэрынарнае абслугоўванне, выдаткі на мяса (выдаткі на курыцу да першага яйка). Таксама ў сабекошце заробак супрацоўнікаў, але гэта маленькая частка - 2,7%", - кажуць на птушкафабрыцы.

Імпартны корм закупляюць, каб падвысіць колькасць знесеных яек. На менскай птушкафабрыцы, да прыкладу, прадукцыйнасць курыцы складае 308 яек у год. Калі карміць усім, што можна есці, курыца будзе несціся не штодня, а як звычайная свойская - адное яйка ў паўтара дня.

Корм, паліва на транспарт, электраэнэргія - імпарту ў беларускім яйку мінімум 50%! Выходзіць, беларускае яйка беларускае толькі напалову.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках