4 траўня 2024, Субота, 8:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Times: Расейцы таемна перавялі ў Брытанію дзясяткі мільярдаў еўраў

4
The Times: Расейцы таемна перавялі ў Брытанію дзясяткі мільярдаў еўраў

У Вялікую Брытанію за мінулыя 10 гадоў былі таемна пераведзеныя капіталы на суму каля £100 млрд (больш за €138 млрд), у тым ліку з Расеі.

Пра гэта паведамляе брытанская The Times са спасылкай на даследаванне Deutsche Bank, піша РБК.

Выданне падкрэслівае, што ў асноўным гэта грошы расейцаў, якія «шукаюць бяспечныя месцы для захоўвання або адмывання капіталаў за межамі краіны».

Экспэрты ўсталявалі залежнасць ад пададзеных Цэнтрабанкам РФ звестак аб адтоку капіталу са звесткамі аб прытоку капіталу ў Злучанае Каралеўства. Значная частка сродкаў патрапіла на рынак нерухомасці.

Акрамя інвестараў з Расеі, грошы ў Вялікую Брытанію пераводзілі таксама з Грэцыі, Ізраіля, КНР і краін Блізкага Усходу.

Паводле звестак ЦБ, чысты адток капіталу з Расеі ў 2014 годзе склаў больш як $150 млрд. Найбольшы адток адбыўся ўвосень, што супала з увядзеннем чарговых санкцый у дачыненні да Расеі. У 2013 годзе паказчык складаў $61 млрд. Такім чынам, адток павялічыўся ў 2,5 разы.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках