7 траўня 2024, aўторак, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Нёман» падпісаў кантракт з камэрунскім паўабаронцам

«Нёман» падпісаў кантракт з камэрунскім паўабаронцам

Дваццацідзевяцігадовы футбаліст з Камэруна Бэбэ Кінге Пол Ралан падпісаў 10 сакавіка кантракт з гарадзенскім клубам.

Камэрунскі футбаліст у складзе нацыянальнай каманды сваёй краіны браў удзел у Алімпійскіх гульнях у Пекіне ў 2008 годзе, дзе каманда з Афрыкі саступіла ў адной чацвёртай фіналу бразільцам, піша БелаПАН.

"Нёман" - сёмы клуб у кар'еры гульца, дагэтуль ён выступаў на радзіме за "Дуада Атлетык", "Лез Астра" і "Нью Старз дэ Дуала". Бэбэ Кінге Пол Ралан таксама гуляў у чэмпіянатах Турцыі ("Газіентэп ББ"), Бэльгіі ("Блед-Гам") і Таджыкістана ("Хайр Вахдатом").

Варта адзначыць, што ў гэтым сэзоне ён стаў першым легіянерам гарадзенскага клуба і другім у гісторыі "Нёмана" камэрунцам.

У канцы мінулага года праз фінансавыя цяжкасці клуб з Гародні пакінулі 14 вядучых футбалістаў, у тым ліку ўсе чатыры легіянеры: камэрунец Гі Эсамэ, сербы Мілан Яблан і Уладзімір Весялінаў, Ігар Тарасаў з Латвіі.

21 сакавіка і 4 красавіка каманду Сяргея Саладоўнікава чакаюць першыя афіцыйныя матчы ў гэтым сэзоне - сустрэчы адной чацвёртай Кубка Беларусі супраць БАТЭ. А ў першым туры нацыянальнага чэмпіянату "Нёман" згуляе 11 красавіку дома супраць менскага "Дынама".

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках