8 траўня 2024, Серада, 0:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сацсетка «Ісламскай дзяржавы» завісла адразу пасля запуску

2
Сацсетка «Ісламскай дзяржавы» завісла адразу пасля запуску

Тэрарыстычная групоўка стварыла сацсетку для сваіх прыхільнікаў, але яна не прапрацавала і тыдня.

На гэты момант у падвешаным стане знаходзіцца не толькі ісламскі сайт, але і звязаны з ім афіцыйны рахунак на "Твітэры", паведамляе BBC.

Сайт, які амаль не адрозніваецца дызайнам ад "Фэйсбука", быў зарэгістраваны на імя нейкага Абу Мусаба, які нібыта пражывае на адрасе блізу ірацкага Масула - "Ісламская дзяржава, 27222". Пры гэтым дамэн зарэгістраваны ў Егіпце. Цяпер сайт недаступны, на ім вісіць папярэджанне аб часовым прыпыненні дзейнасці.

На фонавай выяве старонкі красуецца пікселізаванная карта свету са сцягамі ІД, налепленымі на ўсе кантыненты.

Джыхадзісты з групоўкі "Ісламская дзяржава" актыўна выкарыстоўваюць сучасныя спосабы камунікацыі. Праз "Твітэр" яны распаўсюджвалі паведамленні групоўкі і вялі інфармацыйную вайну з Захадам.

Падчас чэмпіянату свету ў футболе 2014 года яны эксплуатавалі папулярныя футбольныя хэштэгі, каб распаўсюджваць паведамленні ІД.

Праз сацсеткі прыхільнікі групоўкі распаўсюджвалі відэа з абезгалоўліваннем закладнікаў і прамовамі сваіх ідэолагаў. Мінулым летам у інтэрнэце з'явіўся відэазапіс казані лідара джыхадзістаў шэйха аль-Багдадзі, у якой ён абвяшчаў стварэнне ісламскага халіфата.

Адрасы ІД у "Твітэры" неаднаразова выдаляліся адміністрацыяй сацсеткі. Некаторыя чальцы групоўкі на пачатку сакавіка гэтага года пагражалі сузаснавальніку кампаніі Twitter Джэку Дорсі ды іншым супрацоўнікам у сувязі з блакаваннем старонак.

Групоўка "Ісламская дзяржава" дзейнічае на тэрыторыі Сірыі ды Іраку, утрымліваючы пад кантролем шэраг нафтавых промыслаў. З ёй вядзе барацьбу міжнародная кааліцыя, а таксама атрады самаабароны курдаў ды шыітаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках