7 траўня 2024, aўторак, 13:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На поўдні Беларусі гараць тарфянікі

5
На поўдні Беларусі гараць тарфянікі

Замест вясновых паводак у Беларусі пачаліся пажары на тарфяніках.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

За дзень у Беларусі адбыліся 4 тарфяныя пажары на агульнай плошчы 2,2 га і 114 пажараў травы і кустоў. Адзін чалавек падчас пажару пацярпеў: у Мікашэвічах пенсіянер атрымаў апёкі 9% цела трэцяй ступені, спрабуючы затушыць падпаленую траву, якую сам і падпаліў.

Больш за ўсё ўзгаранняў зарэгістравана ў паўднёвых абласцях - Берасцейскай вобласці (44 узгаранні травы і кустоў і 2 пажары на тарфяніках) і ў Гомельскай вобласці (65 узгаранняў травы і кустоў). У Гарадзенскай вобласці і Менскай вобласці адбыліся 5 і 2 пажары адпаведна.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках