7 траўня 2024, aўторак, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Жаўноў устанавіў рэкорд у чэмпіянаце Расеі

Юрый Жаўноў устанавіў рэкорд у чэмпіянаце Расеі

Пасля зімовай пярэрвы аднавіўся чэмпіянат Расеі ў футболе, дзе выступаюць і беларускія гульцы.

З 7 да 9 сакавіка прайшлі матчы 18-га тура, піша БелаПАН.

У Расеі выступае найбольшая колькасць беларускіх легіянераў - 13 футбалістаў. Гэтая лічба за зіму не змянілася. Максім Жаўнерчык, які выступаў за "Кубань", вярнуўся на радзіму і падпісаў кантракт з БАТЭ, а ў расейскай прэм'ер-лізе яго змяніў Уладзімір Карыцька, што падпісаў кантракт з тульскім "Арсеналам". У першым вясновым туры на поле выйшлі толькі сем з 13 беларусаў. Прычым беларускія футбалісты зазвычай абараняюць колеру клубаў з ніжэйшай часткі табліцы.

Маскоўскае "Тарпеда" згуляла ў Перме з "Амкарам" унічыю 0:0. У гасцей увесь матч адгуляў беларускі галкіпер Юрый Жаўноў, ён правёў 155-ы сухі матч - гэта абсалютны рэкорд сярод усіх беларускіх брамнікаў, у найбліжэйшага пераследніка, які ўжо закончыў гульнявую кар'еру Валерыя Шанталосава, - 143 гульні. З дзейных брамнікаў найбольш блізка да Жаўнова падабраўся Аляксандр Суліма, у якога на рахунку 137 матчаў без прапускання галоў. Яшчэ адзін беларускі легіянер "Тарпеда" Антон Пуціла застаўся ў запасе. У "Амкара" 84 хвіліны адгуляў Сяргей Балановіч.

Два беларусы ў складзе аўтсайдэра чэмпіянату "Растова" Цімафей Калачоў і Максім Бардачоў правялі ўсю хатнюю сустрэчу супраць "Лакаматыва", але клуб гульцоў беларускай нацыянальнай каманды саступіў - 0: 1. Апорны хафбэк каманды Беларусі Ян Цігараў на гульню ў Растоў не выязджаў. А вось беларускі брамнік Антон Амельчанка, які мае дзейны кантракт з "Растовам", выстаўлены на трансфэр і шукае новы клуб.

Толькі адзін з двух беларускіх легіянераў "Уфы", абаронца Дзмітрый Верхаўцоў, выйшаў на поле ў страчаным з лікам 1:3 матчы супраць маскоўскага "Дынама". Галкіпер Сяргей Вярэмка зноў застаўся на лаўцы запасных.

Уладзімір Карыцька дэбютаваў за "Арсенал" і правёў на полі 81 хвіліну ў страчаным матчы супраць "Рубіна". Беларускі хафбэк казанскага клуба Сяргей Кісляк знаходзіўся ў запасе. Краснадарская "Кубань", якую трэнуе беларускі спецыяліст Леанід Кучук, не здолела дома перамагчы "Мардовію" - 0:0. У гасцей усю гульню правёў беларускі абаронца Ігар Шытаў і атрымаў папярэджанне. Яшчэ адзін клуб пад кіраўніцтвам беларускага трэнера Алега Конанава "Краснадар" у Маскве падолеў "Спартак" з лікам 3:1 (праўда, без дапамогі беларускага абаронцы Аляксандра Мартыновіча).

Фота з архіву

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках