8 траўня 2024, Серада, 1:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вялікабрытанія аддасць публічнасці фінансавыя сакрэты Пуціна

25
Вялікабрытанія аддасць публічнасці фінансавыя сакрэты Пуціна

У Лондане гатовыя раскрыць фінансавыя таямніцы прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна і ягонага найбліжэйшага атачэння.

Пра гэта 10 сакавіка заявіў кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі Філіп Хэманд у сваёй заяве, паведамляе "Обозреватель" са спасылкай на The Telegraph.

Паводле ягоных слоў, гэты крок стане часткай інфармацыйнай вайны супраць рэжыму Пуціна. Міністр заявіў, што ён зацікавіўся ідэяй выдавання інфармацыі аб багацці блізкага атачэння расейскага прэзідэнта. Хэманд мяркуе, што крамлёўскай верхавіне трэба несці адказнасць перад уласным народам за дзеянні Расеі на ўсходзе Украіны.

Міністр у сваёй заяве заявіў, што Пуцін хутка мадэрнізаваў УС Расеі. Хэманд падкрэсліў, што спробы Расеі дэстабілізаваць абстаноўку ва ўсходняй Еўропе з'яўляюцца "вялікай пагрозай" для нацыянальнай бяспекі Вялікабрытаніі.

У сваёй прамове Хэманд адзначыў, што Брытанія павінна "прыкласці" намаганні для таго, каб "паставіць Расею на месца".

Інфармацыя пра багацце Пуціна з'яўляецца закрытай, адзначыў Хэманд. Пры гэтым ён дадаў, што багацце расейскага прэзідэнта вылічаецца дзесяткамі мільярдаў даляраў, якія праведзены праз афшорныя рахункі і маёмасць у Лондане і Нью-Ёрку.

Міністр таксама сказаў, што многія з пуцінскага атачэння зарабілі сваё багацце падчас хаатычнай масавай прыватызацыі дзяржаўных актываў у 1990-х. Хэманд таксама адзначыў, што ў яго выклікаюць усмешку афіцыйныя справаздачы аб тым, што штогадовы даход Пуціна складае £96 тысяч, а таксама кватэра і тры аўтамабілі.

Адказваючы на пытанне пра існаванне "цікавых" фінансавых механізмаў найбліжэйшага атачэння Пуціна, якія будуць апублікаваныя брытанскім урадам Хэманд адказаў коратка: "так можа быць".

"Калі мы гаворым аб далейшых кроках, якія мы робім, павялічваючы ціск на Расею, адным з галоўных пытанняў, якое мы сабе задаём, з'яўляецца пытанне стратэгічнай камунікацыі: як мы можам данесці народу Расеі інфармацыю аб тым, што напраўду адбываецца?" - пракаментаваў Хэманд ідэю выдавання інфармацыі аб багацці Пуціна і ягонага атачэння.

"Гэта цікавая думка, і я ўпэўнены, што людзі (у Расеі) пачнуць задумвацца над гэтым", - дадаў Хэманд.

Нагадаем, раней 10 сакавіка прэс-служба брытанскага МЗС распаўсюдзіла паведамленне аб заяве міністра Хэммонда што да ролі Расеі ў дэстабілізацыі абстаноўкі ва ўсходняй Еўропе, а газета The Times апублікавала звесткі аб тым, што ў Вялікабрытанію за мінулыя 10 гадоў былі таемна пераведзеныя капіталы на суму больш за 138 млрд еўра, у тым ліку з Расеі.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках