7 траўня 2024, aўторак, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вітаўтас Ландсбэргіс: Палітыка Пуціна можа прывесці да новай вайны ў Еўропе

3
Вітаўтас Ландсбэргіс: Палітыка Пуціна можа прывесці да новай вайны ў Еўропе

Дэмакратычны свет дагэтуль не ўсвядоміў зменаў, якія адбыліся за 15 гадоў прэзідэнцтва Уладзіміра Пуціна.

Пра гэта заявіў адзін з лідараў літоўскага руху за незалежнасць ад СССР Вітаўтас Ландсбэргіс, паведамляе BBC.

На думку былога старшыні Сейма Літвы палітыка прэзідэнта Расеі можа прывесці да новай вайны ў Еўропе. Ён таксама падкрэсліў адрозненне паміж сучасным становішчам рэчаў і Расеяй пры прэзідэнцтве Барыса Ельцына.

«Гэтая эра была ўнікальнай. Расея не хацела быць агрэсіўнай імперыяй... Ён ставіўся да нашай свабоды з павагай», - сказаў Вітаўтас Ландсбэргіс у інтэрв'ю агенцтву Франс-прэс.

На ягоную думку, дэмакратычны свет дагэтуль не ўсвядоміў зменаў, якія адбыліся за 15 гадоў прэзідэнцтва Уладзіміра Пуціна. «З 2000 года гісторыя павінна прызнаваць новы перыяд пад назвай «пуцінскія войны, - сказаў былы кіраўнік літоўскага Сейма. - І гэта толькі пачатак».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках