7 траўня 2024, aўторак, 5:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар дзяржпрадпрыемства ў Бабруйску будаваў дом рукамі падначаленых

7
Дырэктар дзяржпрадпрыемства ў Бабруйску будаваў дом рукамі падначаленых

Дырэктар аднаго з дзяржаўных прадпрыемстваў Бабруйска ў працоўны час выкарыстаў падначаленых на будаўніцтве ўласнага дома.

Пра гэта паведаміў БелаПАН намеснік начальніка аддзела ў барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю пракуратуры Магілёўскай вобласці Дзмітрый Маладзід.

З ягоных слоў, кіраўнік падазраецца ў тым, што цягам двух апошніх гадоў не раз прыцягваў падначаленых яму работнікаў для выканання будаўніча-мантажных работ на тэрыторыі домаўладання, якое яму належыць.

Выкананыя працы дырэктар з уласнай кішэні не аплачваў, але аформіў дакументы такім чынам, што работнікі падчас «выездаў на аб'ект» нібыта вельмі старанна працавалі на працоўным месцы. І, адпаведна, атрымалі заробак на суму больш за 25 млн рублёў, на які і ацэненая матэрыяльная шкода прадпрыемству.

У дачыненні да дырэктара прадпрыемства распачатая крымінальная справа паводле ч.2 арт.424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі), папярэдняе расследаванне вядзе ўправа Следчага камітэта Магілёўскай вобласці.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках