6 траўня 2024, панядзелак, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея гатовая размясціць ядравую зброю ў Крыме

13
Расея гатовая размясціць ядравую зброю ў Крыме

У МЗС Расеі заявілі, што Масква мае права размяшчаць у анэксаваным Крыме ядравую зброю.

Як паведамляе РІА «Новости», пра гэта заявіў дырэктар дэпартамента ў пытаннях нераспаўсюду і кантролю над узбраеннямі МЗС РФ Міхаіл Ульянаў.

З ягоных слоў, пакуль звестак аб такіх планах няма.

«Натуральна, Расея мае права размяшчаць ядравую зброю на сваёй тэрыторыі, калі палічыць гэта неабходным, ва ўсякім рэгіёне. Аб наяўнасці ядравай зброі ў Крыме цяпер мне нічога невядома, аб планах размяшчэння яе там я нічога не ведаю, але ў прынцыповым плане зыходзім з таго, што такое права, натуральна, у нас ёсць, хоць, вядома, Кіеў мяркуе інакш», - заявіў Ульянаў.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках